Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу: NATO адпрацоўвае маршруты апэратыўнага перакіданьня войскаў да межаў РФ і Беларусі


Міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу
Міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу

Пра гэта міністар абароны Расеі заявіў сёньня, выступаючы на Маскоўскай канфэрэнцыі ў міжнароднай бясьпецы.

«Сёньня на кантынэнце ўстойліва замацавалася тэндэнцыя да ўзмацненьня вайсковага супрацьстаяньня. Паўночнаатлянтычны блёк нарошчвае колькасьць груповак высокай ступені гатоўнасьці, адпрацоўвае маршруты апэратыўнага перакіданьня войскаў да межаў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі», — сказаў Сяргей Шайгу.

Паводле яго, характэрным прыкладам сталі вучэньні «Defender Europe», падчас якіх адпрацоўваліся наступальныя апэрацыі на ўсходнім флянгу альянсу.

  • У траўні першы намесьнік начальніка Генштабу Беларусі Ігар Кароль заявіў, што «сталі пачашчацца дэманстрацыйныя палёты стратэгічнай бамбавальнай авіяцыі NATO, менавіта ЗША», «зь вялікай доляй імавернасьці можна сказаць, што падчас гэтых дэманстрацыйных палётаў у тым ліку адпрацоўваюцца варыянты нанясеньня ўдараў як па Рэспубліцы Беларусь, так і па Расейскай Фэдэрацыі».
  • Саміт NATO, які адбыўся 14 чэрвеня, выказаўся ў падтрымку незалежных расьсьледаваньняў пасадкі самалёта Ryanair у Менску, у тым ліку расьсьледаваньня Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).
  • Удзельнікі саміту заклікалі Беларусь прытрымлівацца міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды ды неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычна зьняволеных, у тым ліку тых, хто ўваходзіць у Саюз палякаў Беларусі.
  • Яны таксама дамовіліся сачыць за фарматам і вынікамі беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021».
  • Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб атрыманьні інфармацыі, што ў часе сёлетніх супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2021» плянуюць адпрацоўваць захоп трох украінскіх гарадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG