Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага музыканта Банцэра на «хіміі» паставілі на ўлік «па экстрэмізьме»


Ігар Банцэр, архіўнае фота
Ігар Банцэр, архіўнае фота

Музыку Ігара Банцэра 21 чэрвеня паставілі на прафіляктычны ўлік «па экстрэмізьме» — як «схільнага да дэструкцыйных дзеяньняў».

Пра гэта расказала жонка палітвязьня Анжаліка Арэхва.

«Ігар пазваніў і сказаў, што яго паставілі на ўлік, як усіх», — пераказала Анжаліка Арэхва.

17 чэрвеня Банцэр пачаў адбываць пакараньне на «хіміі» ў Віцебску.

У Віцебску Банцэр пачаў абсьледаваньне свайго стану здароўя. Пасьля СІЗА ў яго выявілі гепатыт С і праблемы ў сфэры гастраэнтэралёгіі. Працаваць ён пакуль не пачаў.

Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавацілі ў хуліганстве, бо станцаваў без штаноў перад міліцыянтам. Банцэр сваёй віны не прызнаў. Перад гэтым ён правёў у СІЗА 5 месяцаў, што адпавядае 10 месяцам «хіміі». То бок яму засталося адбыць 8 месяцаў.

Рок-музыкант галадаў 16 дзён бязь ежы і вады цягам усяго судовага працэсу на знак пратэсту.

Ігар Банцэру 41 год, жанаты, мае трое дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG