Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Euronews: краіны ЭЗ абмяжуюць закупкі тытунёвых вырабаў зь Беларусі


Партыя кантрабандных цыгарэт зь Беларусі, затрыманая на мяжы з Польшчай

Краіны Эўразьвязу ўвядуць абмежаваньні на закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў.

Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле Euronews, краіны ЭЗ таксама дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталяваньня, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плянуецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.

Як паведамлялася раней, экспэрты Эўразьвязу сёньня ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сфэры, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG