Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрыты суд над жанчынай, якая адмовілася здаваць кватэру пракурорцы Касьянчык, не адбыўся, бо ў адваката забралі ліцэнзію


Андрэй Мачалаў з ахвотнымі трапіць на працэс
Андрэй Мачалаў з ахвотнымі трапіць на працэс

Адваката Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі — пра гэта ён даведаўся на судовым пасяджэньні. У выніку суд па «кватэрным пытаньні» з пракуроркай Алінай Касьянчык не адбыўся

Андрэй Мачалаў абараняў Вольгу Сінялёву, якая выселіла памочніцу пракурора пасьля яе ўдзелу ў гучных палітычных працэсах. Спачатку пасяджэньне закрылі, але пазьней стала вядома, што суд увогуле не адбыўся.

Судзьдзя абвясьціла, што адвакат Мачалаў пазбаўлены ліцэнзіі яшчэ 30 траўня. У выніку пасяджэньне працягнецца 25 чэрвеня.

Сам адвакат пацьвердзіў «Нашай ніве» інфармацыю пра надзвычайнае здарэньне зь ліцэнзіяй.

«Пра тое, што я пазбаўлены ліцэнзіі, даведаўся толькі сёньня. Будзем разьбірацца, калегія мне нічога не паведамляла. Адпаведна, прычыну назваць таксама не магу», — сказаў «дыскваліфікаваны» абаронца Вольгі Сінялёвай.

Андрэй Мачалаў сярод іншых палітвязьняў абараняў журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч.

Міністэрства юстыцыі ўжо пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій цэлы шэраг адвакатаў, якія абаранялі арыштаваных палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, удзельнікаў пратэставых акцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG