Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Касьянчык. ФОТА

абноўлена

Аліна Касьянчык у судзе
Аліна Касьянчык у судзе

У Заводзкім судзе Менску пачаўся працэс над Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Аліне Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым «дзеля бясьпекі пацярпелай і з мэтай неразгалошваньня зьвестак пра яе асобу».

Супраць 33-гадовай Вольгі Сінялёвай пачалі крымінальную справу за парушэньне раўнапраўя грамадзян (ар. 190 КК). Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Вольга Сінялёва
Вольга Сінялёва

Абвінавачванай, якая мае дваіх дзяцей, адно зь іх грудное, пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі. Як раней паведаміла Генпракуратура, дамова найму жылога памяшканьня была падпісана летась 21 ліпеня на 2 гады. Пацярпелая памочніца пракурора «выконвала своечасова і ў поўным аб’ёме» свае абавязаньні ў дамове. Але арэндадаўца, паводле пракуратуры, «паддалася інфармацыйнаму ўзьдзеяньню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў» і запатрабавала ад Аліны Касьянчык вызваліць жылое памяшканьне.

Аліна Касьянчык удзельнічала ў працэсах у крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржабвінаваўцай у справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якіх за стрым з «плошчы Пераменаў» асудзілі на два гады калёніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачаньне ў справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Пацярпелая Аліна Касьянчык зьявілася ў суд.

Разам з Касьянчык на суд прыйшла пракурор Валерыя Таратынка
Разам з Касьянчык на суд прыйшла пракурор Валерыя Таратынка

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG