Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Аўстрыі адрэагавала на брыфінг з удзелам Пратасевіча: «Спроба апраўдаць сумнеўныя дзеяньні абсурдным параўнаньнем»


Сьцягі Аўстрыі і Эўрапейскага Зьвязу
Сьцягі Аўстрыі і Эўрапейскага Зьвязу

МЗС Аўстрыі назвала абсурднымі спробы афіцыйнага Менску параўнаць сытуацыю ў краіне зь перасьледам за падбухторваньне да дзяржаўнай здрады ў Аўстрыі.

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі выступіла з адмысловай заявай пра брыфінг МЗС Беларусі 14 чэрвеня. Тады ў Нацыянальным прэс-цэнтры прысутнічаў і затрыманы на прымусова пасаджаным у Менску самалёце палітвязень Раман Пратасевіч.

У сваёй заяве аўстрыйскае ведамства выказалася аб «недапушчальнасьці і абсурднасьці» параўнаньня сытуацый паміж беларускім сьледзтвам супраць праціўнікаў Лукашэнкі і 14-гадовага зьняволеньня Монікі Унгер за «падбухторваньне да дзяржаўнай здрады».

«Правядзеньне параўнаньня паміж антыдэмакратычным і бесчалавечным абыходжаньнем беларускага рэжыму з заступніцай беларускай грамадзянскай супольнасьці і прысудам аўстрыйскага суду першай інстанцыі супраць абвешчанай падбухторшчыцы да дзяржаўнай здрады ня можа быць пераўзыдзена ў абсурдзе і адхiляецца ў самай рэзкай форме.

Спроба апраўдаць уласныя сумнеўныя дзяржаўна-палітычныя дзеяньні параўнаньнем, якое моцна кульгае, лёгка распазнаецца і ў канчатковым выніку будзе беспасьпяховай», — адзначыла МЗС Аўстрыі ў сваёй заяве.

Моніка Унгер, на справу якой намякалі падчас брыфінгу, абвяшчала сябе прэзыдэнткай неіснуючай дзяржавы «Фэдэрацыя Аўстрыі». Сябры яе арганізацыі атрымалі пашпарты, у тым ліку дыпляматычныя, аўтамабільныя нумары неіснуючай дзяржавы, ліцэнзіі на камэрцыйную дзейнасьць, запісы ў рэестры аб уласнасьці і зьбіралі грошы на ваенны пераварот. Сама Унгер зьвярталася да прэзыдэнта Расеі Пуціна па вайсковую дапамогу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG