Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Пуцін: пра што яны не дамовяцца


Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін, каляж

Ці вызначаюць парадак дня заўтрашняй сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і РФ рашэньні ўчорашняга саміту NATO? Ці могуць Байдэн і Пуцін дамовіцца аб рамках, у якіх будзе адбывацца канфрантацыя? Наколькі імаверная амэрыкана-расейская ўгода наконт Беларусі?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.

Марозаў

  • Сустрэча Байдэна з Пуціным — гэта апошняя кропка ў паездцы прэзыдэнта ЗША ў Эўропу.
  • Гэта не азнаямляльная паездка, гэта вялікі крок у стратэгіі аднаўленьня атлянтычнай еднасьці.
  • Байдэн выпрацаваў салідарную пазыцыю з максымальна шырокім колам лідэраў дзяржаваў.
Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў
  • Байдэн выкладзе Пуціну пазыцыю, сфармуляваную ў камюніке саміту NATO.
  • У 2008 годзе была ўпершыню агучаная пэрспэктыва далучэньня Ўкраіны і Грузіі да Паўночна-Атлянтычнага альянсу.
  • У прыгаданым камюніке падзеі ва Ўкраіне ў 2014 годзе кваліфікуюцца як расейская агрэсія.
  • Пасьля 2014 году назапасіліся фактары, якія разбурылі дыялёг паміж Масквой і Захадам.
  • Адбылося шмат крокаў Расеі, якія нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым цынічныя, недружалюбныя дзеяньні.
  • Значная частка эўрапейскага істэблішмэнту ўспрымала адпаведныя крокі як асобныя інцыдэнты, эксцэсы выканаўцаў, вынік цяжкасьцяў дэмакратычнага шляху.
  • Да 2021 году гэта прывяло да пунктаў учорашняга рашэньня NATO.
  • NATO ня будзе лічыцца з пазыцыяй РФ наконт супрацьракетнай абароны ў Эўропе.
  • NATO падтрымала Чэхію ў яе канфлікце з Расеяй наконт дывэрсіі на вайсковых складах у 2014 годзе.
  • Альянс вырашыў, што цяпер гібрыдныя дзеяньні будуць разглядацца як агрэсія, а альянс будзе адказваць на іх як на агрэсію.
  • Грузія і Ўкраіна атрымаюць пляны ўступленьня ў NATO.
  • У Крамлі гэтыя фармулёўкі будуць прачытаныя як вельмі жорсткія.
  • Чакаецца дамоўленасьць з удзелам начальніка генэральнага штабу ўзброеных сілаў РФ Валерыя Герасімава наконт лініі сувязі паміж Белым домам і Крамлём і паміж вайскоўцамі дзьвюх дзяржаваў.
  • Гэта на выпадак узьнікненьня выпадковага вайсковага канфлікту, які неабходна спыніць імгненна.
  • Магчымы таксама абмен расейскага збройнага барона Віктара Бута, які сядзіць у амэрыканскай турме, на амэрыканскага афіцэра, які сядзіць у расейскай турме па абвінавачваньні ў шпіянажы
  • Аналёгіі цяперашняга часу з часамі «халоднай вайны» недарэчныя.
  • Тады да моманту перамоваў аб абмежаваньні ўзбраеньняў быў пэрыяд 30-гадовай канфрантацыі, якая абвастралася. І пры гэтым быў дасягнуты вайсковы парытэт.
  • Зараз нічога гэтага няма. У Расеі няма хаўрусьнікаў, Расея — небясьпечная, але самотная краіна.
  • Але яна не ўяўляе такой пагрозы, як СССР.
  • Мэта Байдэна — цьвёрда сказаць, што Крэмль у сябе ў Расеі можа рабіць што хоча, але вонкавыя цынічныя дзеяньні мусіць спыніць.
  • Але Пуцін не гатовы адступаць, ён абярэ канфрантацыю.
  • Што будзе, калі Крэмль пойдзе на крок, яшчэ больш рызыкоўны, чым тое, што ён зрабіў ва Ўкраіне ў 2014 годзе?
  • Зараз мы ня можам адказаць на гэтае пытаньне.
  • Грузія ў 2008 годзе паказала: калі няправільна зразумець абяцаньні, то вынік можа быць вельмі кепскім.
  • У Зяленскага зараз добрая сытуацыя, ён добра прасунуўся на дыпляматычным полі.
  • Але калі ў яго сарвецца рука, як у Саакашвілі ў 2008 годзе, усе яго посьпехі будуць перакрэсьленыя.
  • Росквіт крамлёўскай палітыкі экспансіі, прасоўваньня «русского мира» ўжо ў мінулым.
  • Хоць Беларусь можа стаць апошняй ахвярай гэтай палітыкі.
  • Ці будзе Захад ваяваць? Будзе.
  • З улікам цяперашніх адносінаў Масквы і Вашынгтону ўявіць сабе іх угоду наконт Беларусі немагчыма, нават яе абмеркаваньне.
  • Калі Байдэн падыме беларускае пытаньне, загаворыць пра яго палітычнае разьвязаньне, Пуцін адкажа: ня вам нам расказваць, як нам вырашаць праблемы Беларусі.
  • Пазыцыя Крамля ўжо сфармаваная: ён не прымае ніякіх заходніх парадаў і прапановаў ня толькі наконт унутранай расейскай палітыкі, але і наконт памежных з Расеяй краінаў.
  • Адказам будзе, як некалі сказаў Лаўроў, — а давайце мы вам дамо параду, як вам вырашыць праблему Вэнэсуэлы.
  • Але хутчэй за ўсё ня будзе і гэтага.
  • Наяўны ўзровень узаемнага даверу выключае якую б ні было амэрыканска-расейскую ўгоду наконт Беларусі.
  • Лукашэнка давярае тым дадзеным, якія яму прыносяць, паводле якіх яго хочуць скінуць усе — беларускі народ, ЗША, Эўразьвяз, Польшча, Расея.

Што было раней і што будзе далей

  • Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн узяў удзел у саміце NATO.
  • На саміце сфармуляваныя ўмовы прыёму ў альянс Грузіі і Ўкраіны.
  • Альянс прыняў рашэньне супрацьдзейнічаць ня толькі простым вайсковым, але і гібрыдным пагрозам.
  • 16 чэрвеня ў Жэнэве адбудзецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG