Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы штам. У Вялікай Брытаніі адклалі адмену каранавірусных абмежаваньняў


Улады Вялікай Брытаніі адклалі на месяц адмену абмежаваньняў, зьвязаных з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Прычынай адкладваньня, нягледзячы на масавую кампанію вакцынацыі, стала пашырэньне больш агрэсіўнага штаму каранавірусу, так званага індыйскага, вядомага і як «варыянт Дэльта».

Першапачаткова плянавалася, што абмежаваньні будуць зьнятыя 21 чэрвеня. Аднак 14 чэрвеня прэм'ер-міністар Борыс Джонсан абвясьціў пра перанос так званага «дня волі» на 19 ліпеня. Рашэньне яшчэ мусіць ухваліць парлямэнт.

Найбольш жорсткія карантынныя захады, уведзеныя зімой, у Вялікай Брытаніі ўжо зьнятыя. Аднак застаюцца ў сіле абмежаваньні запаўняльнасьці спартовых заляў, пабаў і кінатэатраў, таксама закрытыя начныя клюбы і канцэртныя пляцоўкі, дзейнічае шэраг іншых нормаў сацыяльнага дыстанцыяваньня і масачны рэжым у грамадзкіх месцах.

У апошнія тыдні колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня ў Вялікай Брытаніі зноў пачала расьці — цяпер яна ў сярэднім складае 7-8 тысяч чалавек на дзень. На піку эпідэміі яна было ў некалькі разоў вышэйшай. Спэцыялісты зьвязваюць рост заражэньняў з пашырэньнем «варыянту Дэльта», больш заразнага, чым іншыя штамы каранавірусу і, паводле пэўных зьвестак, ён выклікае больш цяжкае працяканьне хваробы. Большасьць спэцыялістаў упэўненая, што поўная вакцынацыя (дзьвюма дозамі прэпарату) павінна прадухіляць заражэньне новым штамам.

Менавіта неабходнасьцю забясьпечыць больш хуткую вакцынацыю Борыс Джонсан патлумачыў адтэрміноўку зьняцьця абмежаваньняў. Цяпер у краіне ўжо прышчэплена больш за палову дарослага насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG