Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы выявілі расейскую мутацыю каранавірусу


Арыгінальныя варыянты мутацый каранавірусу ёсьць у Расеі, у прыватнасьці ў Маскве, іх уласьцівасьці і адрозьненьні ад іншых штамаў у цяперашні час вывучаюцца.

Пра гэта заявіў агенцтву «РИА Новости» дырэктар НДЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамаліі Аляксандр Гінцбург.

«Тое, што ў нашай краіне, і ў прыватнасьці ў Маскве, як і ў іншых краінах, ёсьць арыгінальныя варыянты мутацый вірусу, гэта дакладна. Іх уласьцівасьці і адрозьненьні ад іншых штамаў, якія цыркулююць, мы цяпер вывучаем», — сказаў Гінцбург.

12 чэрвеня намесьнік дырэктара Цэнтру Гамаліі Дзяніс Лагуноў пасьля цырымоніі ўручэньня дзяржаўных прэмій у Крамлі заявіў, што ў Маскве могуць зьявіцца новыя штамы каранавірусу.

У адказ прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адзначыў: «Ну так, менавіта пра гэта гаварылі ўчора».

  • Паводле афіцыйных зьвестак, ад пачатку эпідэміі ў Расеі каранавірусам заразіліся 5,2 млн чалавек, ачунялі і паправіліся 4,8 млн, памерлі — 126 тысяч.
  • Агулам у Расеі атрымалі прышчэпку ад COVID-19 менш за 10% жыхароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG