Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакцына вытворчасьці Novavax паказала эфэктыўнасьць больш за 90 адсоткаў


Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Novavax апублікавала 14 чэрвеня вынікі трэцяй фазы клінічных выпрабаваньняў сваёй вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19. Эфэктыўнасьць вакцыны склала 90,4 працэнта. У выпрабаваньнях узялі ўдзел каля 30 тысяч добраахвотнікаў з ЗША і Мэксыкі.

Цяжкае разьвіцьцё хваробы вакцына папярэджвае з 100-працэнтнай эфэктыўнасьцю — гэта значыць, ніхто з удзельнікаў выпрабаваньняў не захварэў на COVID-19 у цяжкай форме, паведаміла кампанія. Вакцына таксама эфэктыўная супраць новых штамаў каранавіруснай інфэкцыі, у прыватнасьці так званага брытанскага, або «альфа».

Novavax падасьць заяўку на ўхваленьне выкарыстаньня сваёй вакцыны Злучанымі Штатамі ў наступным квартале. Цяпер у Злучаных Штатах ухваленыя прэпараты ад Pfizer-BioNTech, Moderna і Johnson & Johnson.

У ЗША цалкам вакцынаваныя ад каранавірусу ўжо больш за 140 мільёнаў чалавек, гэта значыць больш за 40 адсоткаў насельніцтва краіны. Тэлеканал NBC адзначае, што Злучаныя Штаты, ня маючы дэфіцыту ў вакцынах, могуць пачаць бязвыплатна прапаноўваць вакцыну ад Novavax іншым краінам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG