Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Латушка заявіў аб спыненьні акцыі пратэсту на мяжы з прычыны выкананьня патрабаваньняў аб увядзеньні санкцый ЭЗ


Каля памежнага пераходу Баброўнікі-Бераставіца
Каля памежнага пераходу Баброўнікі-Бераставіца

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Беларусі Павел Латушка заявіў аб спыненьні акцый пратэсту на польска-беларускай мяжы пасьля атрыманага ў суботу ліста ад прадстаўніка ЭЗ па міжнародных справах Жузэпа Бурэля.

У сваім пасланьні Бурэль піша, што ў найбліжэйшы час ЭЗ плянуе прыняць санкцыйныя рашэньні ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі. Пра гэта Павел Латушка расказаў у эфіры «Настоящего времени».

Пры гэтым кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня адзначыў, што акцыі пратэсту працягваюцца ў іншых прымежных краінах, актывісты «не спыняюць свае патрабаваньні» і будуць «далей на іх настойваць».

«На жаль, улады Латвіі не далі згоды на правядзеньне акцый каля мяжы, таму беларуская дыяспара сабралася ў цэнтры Рыгі. Таксама нашы калегі ў Літве працягваюць пратэстную актыўнасьць. Пры нашай падтрымцы далучылася Ўкраіна, — расказаў Латушка.

Ён дадаў, што ў суботу пратэстныя акцыі на мяжы Польшчы і Беларусі праходзілі адразу на чатырох пунктах пропуску: Баброўнікі, Тэрэспаль, Кукурыкі і Кузьніца. Таксама ён адзначыў, што „самыя маштабныя і масавыя мерапрыемствы“ доўжыліся 8 дзён і праходзілі на памежным пераходзе Баброўнікі.

Акрамя атрымання ліста Бурэля, у якім гаворыцца аб хуткім увядзеньні санкцый супраць Беларусі, Латушка адзначыў, што на мінулым тыдні была апублікаваная рэзалюцыя Эўрапарлямэнту, якая ўключае таксама прапановы дэпутатаў па санкцыях.

«Гэта і пэрсанальныя сьпісы, якія тычацца пракурораў, судзьдзяў, выбарчых камісій, іх удзельнікаў, якія фальсыфікавалі выбары, прапагандыстаў. Успамінаецца Марат Маркаў, які браў інтэрвію, калі яго можна такім назваць, у Рамана Пратасевіча, — тлумачыць Латушка. — Паводле нашых кантактаў, на гэтым тыдні плянуецца папярэдне агучыць сьпіс санкцый, а ўжо 21 чэрвеня на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў юрыдычна яго аформіць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG