Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пачалі мітынгаваць у яшчэ адным памежным пункце ў Польшчы


Мітынгоўцы на мяжы Польшчы зь Беларусьсю

Мітынгі на мяжы Польшчы і Беларусі пашыраюцца. 9 чэрвеня акцыі прайшлі ў Баброўніках і Кузьніцы. Пра плян далучыцца да акцый на мяжы заявіла і беларуская дыяспара Ўкраіны.

Пачалася акцыя на памежным пераходзе Кузьніца ў Польшчы, паведаміў Павал Латушка.

Патрабаваньні пратэстоўцаў ранейшыя:

  • Адкрыць наземныя мяжы для грамадзян Беларусі;
  • Увесці жорсткія эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Пяты дзень запар беларусы Польшчы праводзяць акцыю на памежным пункце Баброўнікі, патрабуючы адкрыць наземныя пункты пропуску для грамадзян Беларусі і ўвесьці эфэктыўныя санкцыі супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня. Увечары 8 чэрвеня таксама прайшло пікетаваньне на памежным пераходзе Кукурыкі, паведамляе тэлеграм-канал Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК).

Павал Латушка і каманда НАК заклікалі беларусаў падтрымаць акцыю і далучыцца да мітынгу на пераходах Баброўнікі і Кузьніца. Сам палітык далучыўся да акцыі на памежным пераходзе ў Кузьніцы.

«Мы павінны нарошчваць ціск на нелегітымны рэжым і даць выразны сыгнал Эўразьвязу, што адных толькі словаў падтрымкі беларусам недастаткова», — пішуць арганізатары мітынгаў.

Таксама заявілі пра акцыі на мяжы і беларусы з Украіны. 11–13 чэрвеня яны плянуюць прыехаць на памежныя пункты Ўкраіны з Рэспублікай Беларусь і падтрымаць ініцыятыву суайчыньнікаў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы і Літве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG