Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адказаў на пытаньне амэрыканскага тэлеканалу, ці лічыць ён сябе забойцам


Уладзімір Пуцін, 2014 год
Уладзімір Пуцін, 2014 год

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію NBC адказаў на абвінавачваньні ў дачыненьні расейскіх уладаў да гучных забойстваў. Брытанскі журналіст Кэйра Сіманс, згадаўшы словы прэзыдэнта Джо Байдэна, задаў прамое пытаньне: «Спадар прэзыдэнт, вы — забойца?»

«За час свайго знаходжаньня на пасадзе я прызвычаіўся да нападкаў з усіх бакоў і з самых розных абласьцей з розных прычынаў, нападаў рознага калібра і жорсткасьці. І мяне гэта не зьдзіўляе», — сказаў Пуцін са сьмехам. Ён дадаў, што падобныя абвінавачваньні зьяўляюцца часткай «культуры ЗША».

Пасьля гэтага журналіст сказаў, што Пуцін не даў прамога адказу на пытаньне. Прэзыдэнт сказаў, што чуў дзясяткі падобных абвінавачваньняў, у першую чаргу падчас «барацьбы з тэрарызмам на Паўночным Каўказе». Па словах Пуціна, ён заўсёды дзейнічае ў інтарэсах расейскага народа.

Акрамя таго, журналіст згадаў некалькі чалавек, якія былі забітыя падчас знаходжаньня Пуціна ва ўладзе, у тым ліку журналістку Ганну Паліткоўскую, былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненку, фінансавага аўдытара Сяргея Магніцкага, палітыка Барыса Нямцова і былога дарадцу прэзыдэнта Міхаіла Лесіна.

«Я не хачу падацца грубым, але гэта падобна на нейкую нястраўнасьць, слоўную нястраўнасьць. Вы згадалі многіх людзей, якія сапраўды пацярпелі і гінулі ў розны час па розных прычынах, па віне розных людзей», — адрэагаваў Пуцін. Ён адзначыў, што расейскія ўлады знайшлі злачынцаў, адказных за забойства, і заявіў пра гатоўнасьць працягваць працу ў гэтым кірунку. Прэзыдэнт дадаў, што Лесін яму «вельмі падабаўся».

Поўнае 90-хвіліннае інтэрвію Пуціна NBC плянуе паказаць 14 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG