Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перадалі Ўкраіне вайсковай дапамогі на 150 мільёнаў даляраў


Украінскі вайсковец з амэрыканскім супрацьтанкавым ракетным комплексам Javelin
Украінскі вайсковец з амэрыканскім супрацьтанкавым ракетным комплексам Javelin

Гэтая дапамога пойдзе на павышэньне баявых магчымасьцяў сілаў абароны Ўкраіны, заявіў міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран.

Што ЗША перадалі Ўкраіне

  • Сродкі радыёэлектроннай барацьбы,
  • супрацьартылерыйскія радары,
  • тэхналёгій для супрацьдзеяньня бесьпілётнікам,
  • сродкі абароненай сувязі,
  • мэдычнае абсталяваньне для эвакуацыі параненых,
  • абсталяваньне для паляпшэньня базаў ваенна-паветраных сілаў Украіны.

Таксама дапамога ўключае навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Папярэдні раз ЗША дапамагалі ўкраінскаму войску ў сакавіку — перадалі вайсковыя катэры, радары і абсталяваньне на 125 мільёнаў даляраў.

Усяго З 2014 году Ўкраіна атрымала ад Злучаных Штатаў на бясьпеку і ўмацаваньне абароны амаль 2,5 мільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG