Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цётка Сьцяпана Латыпава расказала, у якім ён стане пасьля спробы сіуцыду і апэрацыі. ВІДЭА


Сьцяпан Латыпаў пасьля спробы суіцыду ў судзе Савецкага раёну Менску. 1 чэрвеня 2021 году.

Чакаецца, што 10 чэрвеня ў Менску працягнуць разглядаць справу палітвязьня Сьцяпана Латыпава, які 1 чэрвеня пашкодзіў сабе горла проста ў залі суду.

Ягоная цётка Галіна Латыпава расказала Свабодзе, чаму яна ганарыцца Сьцяпанам, у якім ён стане цяпер, як загойваецца ягоная рана пасьля апэрацыі і ці хапае ў турме мэдыкамэнтаў.


Таксама Галіна Латыпава, якая сама зьяўляецца біёлягам, расказала, адкуль у Сьцяпана прага працаваць з расьлінамі і якія траўмы ён атрымаў, змагаючыся з баршчэўнікам.

Сьцяпан Латыпаў, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, 1 чэрвеня зрабіў спробу суіцыду проста падчас судовага паседжаньня. Заявіўшы з клеткі, што яго гвалтам прымушаюць зрабіць хлусьлівае прызнаньне, а іначай рэпрэсіі перакінуцца на сваякоў і суседзяў, ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет і потым пачаў рэзаць рукі.

Латыпава забрала «хуткая», яму зрабілі апэрацыю. На наступны дзень стала вядома, што яго забралі з шпіталя ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Сьцяпану Латыпаву 40 гадоў. Родам ён зь Берасьцейскай вобласьці, вучыўся ў беларускай школе. Бацькі — біёлягі. Па прафэсіі Сьцяпан арбарыст, а таксама прамысловы альпініст 5 разраду.

Арбарыст — вельмі рэдкая для Беларусі прафэсія, такіх адмыслоўцаў у краіне каля 50 чалавек. У Эўропе арбарыстаў называюць яшчэ «дрэўнымі хірургамі». Іх задача — не сьпілаваць дрэва, а выратаваць яго. Веды пра дрэвы далі Сьцяпану бацькі-біёлягі і падручнікі.

Сьцяпан прайшоў прафэсійную падрыхтоўку і сэртыфікацыю ў Вялікай Брытаніі, мае сэртыфікат IRATA (для тых, хто выконвае работы на вышыні).

Сьцяпан Латыпаў мае сваё ІП, ён дырэктар «Беларба». Ён прыводзіў у парадак, «лячыў» дрэвы ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта, у VIP-кліентаў, супрацоўнічаў з «Дыпсэрвісам». Чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG