Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даручыў, каб у Беларусі рабілі сваю стралковую зброю


Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам Калашнікава каля палаца Незалежнасьці, 23 жніўня 2020 году
Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам Калашнікава каля палаца Незалежнасьці, 23 жніўня 2020 году

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі неабходна мець уласную вытворчасьць стралковай зброі.

«Калі ня дай Бог нейкі канфлікт, вайна — кожная сямʼя, тэрытарыяльныя органы мусяць быць узброеныя ўсім комплексам стралковай зброі. Тады вораг, праціўнік будзе разумець, што з намі лепш ня зьвязвацца», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што мінімум стралковай зброі трэба вырабляць у Беларусі, каб не спадзявацца «на заморскага нейкага дзядзю, што нам прывязуць зброю».

Паводле сайту Міністэрства абароны, у беларускім войску выкарыстоўваецца стралковая зброя расейскай вытворчасьці.

Лукашэнка таксама выказаўся пра санкцыі супраць вайскова-прамысловага камітэту: «Гэта натуральна. Ніхто не пагодзіцца з тым, што недзе нейкая Беларусь будзе ўзбройвацца, ды яшчэ і ўласную зброю будзе вырабляць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG