Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ пачала працу Эўрапейская пракуратура


Лаура Кадруца Кёвэшы, кіраўніца Эўрапейскай пракуратуры
Лаура Кадруца Кёвэшы, кіраўніца Эўрапейскай пракуратуры

Першым галоўным пракурорам Эўразьвязу стала былая генпракурор Румыніі Ляўра Кадруца Кёвэшы. У задачы новага ведамства ўваходзіць, у прыватнасьці, барацьба з карупцыяй, адмываньнем грошай і незаконным прысабечваньнем сродкаў ЭЗ

Пра гэта паведамляе DW.

У Эўразьвязе ўчора пачала працу адзіная Эўрапейская пракуратура (EPPO, European Public Prosecutor’s Office), у задачы якой уваходзіць выяўленьне і прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у махлярстве з субсыдыямі і карупцыі, адмываньні грошай ці незаконным прысвойваньні сродкаў ЭЗ. Акрамя таго, яна мусіць змагацца з трансмежным махлярствам з падаткам на даданую вартасьць. Пракуратура зможа праводзіць уласныя расьсьледаваньні на нацыянальным узроўні, выдаваць ордэры на арышт і выстаўляць абвінавачаньні.

Камісар ЭЗ у пытаньнях юстыцыі Дыдзье Рэндэрс таксама назваў важнай задачай Эўрапейскай пракуратуры абарону сродкаў з фонду ЭЗ па пераадоленьні наступстваў пандэміі каранавірусу абʼёмам у 750 мільярдаў эўра.

Кіраўніца новага ведамства ЭЗ, якое базуецца ў Люксэмбуру, заявіла аб «гістарычным моманце». Паводле яе слоў, новы орган, які стаў «першым вострым інструмэнтам абароны вяршэнства права ў ЭЗ», будзе валодаць «унікальнымі сьледчымі паўнамоцтвамі» у краінах-удзельніцах. Па ацэнцы Кёвэшы, якая раней працавала генпракурорам Румыніі і галоўным пракурорам румынскага Нацыянальнага антыкарупцыйнага кіраваньня, гэты орган будзе прымаць рашэньні па тысячам справаў у год.

У працы EPPO возьмуць удзел 22 з 27 краінаў ЭЗ — за выключэньнем Вугоршчыны, Даніі, Ірляндыі, Польшчы і Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG