Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан перагледзіць дамову наконт вайскова-марской базы Расеі


Расейскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч», Порт-Судан, 28 лютага 2021
Расейскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч», Порт-Судан, 28 лютага 2021

Улады Судану вырашылі перагледзець пагадненьне аб стварэньні пункту матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Вайскова-марскога флёту Расеі на суданскім узьбярэжжы Чырвонага мора.

Пра гэта паведаміў начальнік Генштабу Судану Мухамэд Усман аль-Хусэйн. «Мы ня можам падпісваць пагадненьні, якія наносяць шкоду Судану», — сказаў ён.

Паводле яго, гэтая дамова была падпісаны пры ранейшых уладах Судану, але не была ратыфікаваная заканадаўчым органам краіны. Пагадненьне з Расеяй можа быць падоўжанае пры ўмове выгады для Хартуму, адзначыў аль-Хусэйн. Ён таксама заявіў аб гатоўнасьці Судану да вайсковага супрацоўніцтва з ЗША.

Пра тое, што Расея зьбіраецца адкрыць пункт матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ на тэрыторыі Судану, стала вядома ў лістападзе 2020 году. Праект абмяркоўваўся яшчэ з былым прэзыдэнтам, дыктатарам Судану Амар аль-Башырам, зрынутым у выніку вайсковага перавароту ў 2019 годзе. Ён зьвязваў неабходнасьць будаўніцтва расейскай базы з «абаронай ад агрэсіўных дзеяньняў ЗША».

Пагадненьне было падпісанае ў сьнежні. У адпаведнасьці з дакумэнтам Хартум бязвыплатна перадаваў Маскве ў карыстаньне частку Порта-Судану і прылеглай акваторыі. Адначасова на базе можа знаходзіцца да чатырох караблёў, у тым ліку караблі зь ядзернымі сілавымі ўстаноўкамі. Расея наўзамен пачне пастаўляць Судану ўзбраеньне і вайсковую тэхніку. Пагадненьне было заключана тэрмінам на 25 гадоў.

У красавіку арабскія тэлеканалы, спасылаючыся на крыніцы, паведамілі, што Судан прыпыніў будаўніцтва на сваёй тэрыторыі расейскай вайскова-марской базы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG