Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 100 чалавек загінулі ў Судане, дзе разагналі лягер апазыцыі 


Барыкады ў Хартуме, 5 чэрвеня 2019

Колькасьць ахвяраў у выніку сутыкненьняў у лягеры дэманстрантаў у сталіцы Судану Хартуме ўзрасла да 100. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на мэдыкаў зь ліку апазыцыі. Удакладняецца, што целы 40 чалавек былі знойдзены ў рацэ Ніл.

Цяпер Суданам кіруе Найвышэйшая вайсковая рада, якая складаецца з 10 чалавек. Вайскоўцы і прадстаўнікі апазыцыі на працягу некалькіх тыдняў вялі перамовы аб тым, хто павінен кіраваць ў пераходны пэрыяд пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Умара аль-Башыра ў красавіку гэтага году.

Яны дасягнулі прынцыповай згоды аб стварэньні вайскова-цывільнага пераходнага ўраду, які павінен прывесьці краіну да свабодных выбараў. Паводле брытанскага выданьня The Guardian, апазыцыя настойвае на 8 з 15 месцаў у пераходнай радзе, вайскоўцы ж хочуць захаваць большасьць за сабой.

Апазыцыя заклікала да хутчэйшага стварэньні пераходнага ўраду і пачала страйк каля міністэрства абароны. 3-га чэрвеня суданская армія пачала разгон лягера пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю.

Восем краін Эўразьвязу асудзілі прымяненьне сілы ў адносінах да дэманстрантаў і заклікалі да хутчэйшага стварэньня ў Судане цывільнага ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG