Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогерку Вольгу Такарчук абвінавачваюць у трох крымінальных справах


Вольга Такарчук

Вядомая дызайнэрка і YouTube-блогерка Вольга Такарчук знаходзіцца пад вартай зь 19 траўня.

Вольгу Такарчук затрымалі ў кватэры, дзе яна жыве з мужам і дваімі малымі дзецьмі. Там правялі ператрус. Да ранейшых абвінавачаньняў паводле артыкулаў 188 і 391 «Абраза судзьдзі» і «Паклёп на супрацоўніка выбарчай камісіі» Вользе дадалі новае абвінавачаньне: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК), піша «Наша ніва».

Такарчук арыштавалі да суду. Яе дзяцей забралі да сябе бацькі Вольгі. У сям’і пры ператрусе канфіскавалі кампутар і мабільныя тэлефоны. Па інфармацыі адваката, Такарчук у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

Яе бацька, былы міліцыянт, прызнаўся, што знаходзіцца ў шоку ад абвінавачаньняў, якія выставілі ягонай дачцэ.

Сама Такарчук раней прызнавалася, што прынцыпова ня будзе пакідаць Радзіму. Яна чакае пераменаў і спадзяецца на хуткае вызваленьне палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG