Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Дабратвор зь пяцьцю дзецьмі эміграваў зь Беларусі. Жонка ўжо за мяжой


Ільля Дабратвор, архіўнае фота
Ільля Дабратвор, архіўнае фота

Грамадзкі актывіст, журналіст Ільля Дабратвор пакінуў Беларусь разам зь пяцьцю сваімі дзецьмі. Ягоная жонка Іна празь перасьлед зьехала яшчэ раней.

«На вялікі жаль, я вымушаны дзеля бясьпекі дзяцей пакінуць канцлягер „Беларусь“. Тое, што робяць улады ў апошні час, мае адну назву — нацызм. Лукашызм значна больш небясьпечны, чым тое, што мы перамаглі ў 1945 годзе. Той зьнішчаў фізычна, гэты яшчэ і маральна. Хто застаўся — трымайцеся, мы абавязкова пераможам. Зямля будзе гарэць пад нагамі акупантаў! Жыве Беларусь!» — напісаў Ільля Дабратвор на сваёй старонцы ў Facebook.

Некалькі дзён таму актывіста і журналіста дапыталі ў аддзяленьні Сьледчага камітэту Заводзкага раёну Менску. Туды яго выклікалі па крымінальнай справе адносна «псаваньня маёмасьці» — за партрэты палітвязьняў у пад’езьдзе дому на вуліцы Арцёма.

Апошнім часам шматдзетная сям’я Дабратвораў зазнала моцны ціск. Іну Дабратвор у красавіку аштрафавалі на 5800 рублёў (пасьля апэляцыі Менгарсуд скараціў суму на 1450 рублёў — да 4350). Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры.

Тады жанчына часова выехала ў Польшчу і там засталася. Цяпер сям’я аб’яднаецца.

Пазьней Ільля Дабратвор паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што «амаль увесь архіў штабу Валерыя Цапкалы» трапіў у рукі сілавікоў. «Часткова былі страчаныя подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК — каля 50 000... Паводле нашых прыкідаў, у лістах утрымлівалася прыкладна 3000 чалавек, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе. Бліжэйшым часам чакаецца яшчэ адна хваля палітычна матываваных звальненьняў у Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG