Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі гурт Maneskin перамог на «Эўравізіі»

Гурт Maneskin
Гурт Maneskin

Гэта трэцяя перамога італьянскіх выканаўцаў у дадзеным міжнародным музычным конкурсе і першая за 31 год.

Перамогу на 65-м конкурсе «Эўравізія» заваяваў гурт Maneskin зь Італіі. Па суме балаў глядацкага галасаваньня і рашэньня журы іх песьню «Zitti E Buoni» («Маўчы і добра») прызналі найлепшай. Сумарна па выніках галасаваньня журы і тэлегледачоў Maneskin атрымалі 524 балы.

Другое месца заняла француская сьпявачка Барбара Праві (499 балаў), трэцяе — прадстаўнік Швайцарыі Джонс Цірс (432 балы).

За ўсю гісторыю «Эўравізіі» прадстаўнікі Італіі перамаглі ў трэці раз — папярэднія посьпехі былі ў 1964 і 1990 гадах. Больш за ўсё перамагала Ірляндыя — яе сьпевакі заваёўвалі галоўны прыз 7 разоў.

Беларусь сёлета не дапусьцілі да конкурсу, дыскваліфікаваўшы палітызаваны гурт «Галасы ЗМеста», які ўлады плянавалі адправіць у Ротэрдам са зьневажальнай песьняй пра праціўнікаў Лукашэнкі. Але Эўрапейскі вяшчальны зьвяз заўважыў у песьні парушэньне правілаў конкурсу, паводле якіх кампазыцыі ня могуць мець палітычнага падтэксту.

XS
SM
MD
LG