Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску вырашылі паставіць помнік мітрапаліту Філарэту

Былы патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. Архіўнае фота.
Былы патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. Архіўнае фота.

Старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Кухараў прэзэнтаваў праект ушанаваньня памерлага ў пачатку году мітрапаліта Філарэта.

Помнік прапануецца паставіць побач з катэдральным саборам ля плошчы Свабоды ў Менску.

Як піша тэлеграм-канал «Пул першага», Аляксандар Лукашэнка ідэю ўхваліў.

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой ад канца 1970-х, калі быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Менскім і Горадзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі.

Герарх памёр 12 студзеня, перад гэтым перахварэўшы на каранавірус. Яму было 85 гадоў. Пахаваны на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра.

XS
SM
MD
LG