Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн апублікаваў сваю падатковую дэклярацыю


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс і сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі

Прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт ЗША апублікавалі свае падатковыя дэклярацыі за 2020 год. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і ягоная жонка Джыл Байдэн зарабілі летась крыху больш за 607 тысяч долараў. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс і яе муж Даг Эмгаф — каля 1 мільёна 700 тысяч даляраў.

Асноўныя даходы прэзыдэнцкай пары склалі выплаты з пэнсійных фондаў, прыблізна траціна — выплаты іхнай кампаніі, куды прыходзяць ганарары за выданьне кніг і за выступы. Джыл Байдэн таксама зарабіла амаль 13 тысяч даляраў за выкладаньне ангельскай мовы ў невялікім каледжы ў Вірджыніі. 26 працэнтаў даходаў Байдэн выплацілі ў якасьці фэдэральных падаткаў і каля 5 працэнтаў — штату Дэлавэр, дзе яны жылі да пераезду ў Белы дом у студзені сёлета.

Пераважную частку даходаў сям’і віцэ-прэзыдэнта Камалы Гарыс склалі заробкі яе мужа-юрыста, які спэцыялізуецца ў забаўляльнай індустрыі і СМІ. Іх фэдэральныя падаткі склалі амаль 622 тысячы даляраў.

У заяве Белага дома гаворыцца пра тое, што, апублікаваўшы інфармацыю аб сваіх даходах, прэзыдэнт «працягвае амаль бесьперапынную традыцыю», якой прытрымліваліся яго папярэднікі. Гэта намёк на Дональда Трампа, які адмаўляўся даць доступ да сваіх падатковых дэклярацый як быўшы кандыдатам у прэзыдэнты, так і падчас свайго прэзыдэнцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG