Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: Дональд Трамп не плаціў падаткаў цягам 10 гадоў


Прэзыдэнт Дональд Трамп заплаціў усяго 750 даляраў фэдэральнага падаходнага падатку ў 2016 годзе, калі ён балятаваўся ў прэзыдэнты, і ў 2017-м, у свой першы год у Белым доме, паведаміла выданьне The New York Times, спасылаючыся на крыніцы, знаёмыя з падатковымі дэклярацыямі прэзыдэнта ЗША.

Паводле выданьня, Трамп не плаціў фэдэральнага падаходнага падатку 10 з апошніх 15 гадоў, то бок у 2005–2015 гг.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме 27 верасьня, Трамп адхіліў гэтае паведамленьне як «фэйкавую навіну» і сказаў, што ён заплаціў падаткі, але не прывёў ніякіх падрабязнасьцяў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Трамп паабяцаў, што інфармацыя аб яго падатках «будзе апублікаваная», аднак не ўдакладніў тэрмінаў.

Юрыст Trump Organization Алан Гартэн у заяве для The New York Times адзначыў, што Дональд Трамп «заплаціў дзясяткі мільёнаў даляраў у выглядзе асабістых падаткаў фэдэральнаму ўраду, уключаючы мільёны з моманту абвяшчэньня сваёй кандыдатуры ў 2015 годзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG