Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьне фуры зь мікрааўтобусам на Смаленшчыне: 11 беларусаў трапілі ў шпіталь, адзін у вельмі цяжкім стане

абноўлена

На месцы аварыі, у якой пацярпелі 13 беларусаў
На месцы аварыі, у якой пацярпелі 13 беларусаў

У аварыі ніхто не загінуў, аднак яшчэ два беларусы ў цяжкім стане.

Раніцай 15 траўня ў Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі на 298-м кілямэтры трасы М-1 адбылося сутыкненьне фуры Volvo зь мікрааўтобусам Volkswagen, у якім знаходзілася 20 чалавек, паведаміла кіраўніцтва МУС Расеі ў Смаленскай вобласьці.

Паводле папярэдніх зьвестак, аварыя адбылася, бо кіроўца фуры ехаў на небясьпечнай дыстанцыі. 13 чалавек шпіталізавалі ў мясцовы шпіталь, усе яны — грамадзяне Беларусі. Іх лечаць таксама спэцыялісты тэрытарыяльнага Цэнтру мэдыцыны катастроф з Смаленску.

Фура, якую папярэднге назвалі вінаватай у аварыі, таксама перакулілася
Фура, якую папярэднге назвалі вінаватай у аварыі, таксама перакулілася

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі каля 16-й гадзіны дня, пасьля ўдакладненьня дадзеных высьветлілася, што ў аварыі пацярпелі 16 чалавек, зь іх 11 шпіталізавалі. Пасьля дэталёвага агляду пацярпелых, 3 беларусы трапілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне, аднаму чалавеку адразу зрабілі апэрацыю, другі ў цяжкім стане, у трэцяга — траўма грудной клеткі.

Яшчэ 8 пацыентаў знаходзяцца ў траўматалягічным аддзяленьні з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.

Цяпер плянуецца прыезд кансультантаў са Смаленскай абласной клінічнай лякарні для вырашэньня пытаньня аб неабходнасьці пераводу пацыентаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG