Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2020 годзе ў ДТЗ загінула больш людзей, чым годам раней


У Беларусі ў дарожна-транспартных здарэньнях за 2020 год загінулі 573 чалавекі, у тым ліку 22 дзіцяці, паведаміла БелТА. Гэта на 68 чалавек больш, чым годам раней.

Траўмы атрымалі 3678 чалавек (422 дзіцяці).

  • 1246 наездаў на пешаходаў (235 загінулі, 1065 атрымалі траўмы)
  • 1059 сутыкненьняў аўтамабіляў (1536 загінулі, 1306 атрымалі траўмы),
  • 791 ДТЗ з удзелам аднаго аўтамабіля (калі машына перакулілася, наехала на перашкоду або жывёліну — 127 чалавек загінулі, 894 атрымалі траўмы).
  • 369 ДТЗ па віне нецьвярозых кіроўцаў (загінулі 115 чалавек і 389 атрымалі траўмы).

У 2019 годзе, паводле Белстату, у ДТЗ загінулі 505 чалавек, 3818 атрымалі траўмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG