Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі ў выніку абстрэлу з паласы Газы загінула жанчына зь Беларусі


Жылы дом у Ашкелоне, у які трапіла ракета.
Жылы дом у Ашкелоне, у які трапіла ракета.

Яна пераехала ў Ізраіль яшчэ ў 1990 годзе.

У горадзе Ашкелоне пры абстрэле з боку палестынскіх арабаў загінула Нэлі Гурэвіч, якая 31 год таму рэпатрыявалася ў Ізраіль зь Беларусі, паведаміў Tut.by.

У мэрыі Ашкелону пацьвердзілі інфармацыю, паведаміўшы, што кватэра, у якой пражывала яе сям’я, значна пацярпела падчас ракетнай атакі з боку ХАМАС. Муж Нэлі — Рыгор, відаць, не атрымаў сур’ёзных раненьняў — паводле наяўнай інфармацыі, ён знаходзіцца ў гатэлі і ня хоча размаўляць з прэсай. Таксама ў мэрыі ўдакладнілі, што Нэлі Гурэвіч было 57 гадоў, сямейная пара рэпатрыявалася ў Ізраіль у 1990 годзе.

Журналіст газэты «Ізраіль сёньня» ( ישראל היום) зьвязаўся з суседзямі сям’і, якія паведамілі, што пара была ветлівая, але вяла даволі замкнёны лад жыцьця, дзяцей у яе не было. 13 траўня будзе пахаваньне.

Жыхарка Ізраілю Ганна Літроўнік сябравала з Нэлі Гурэвіч — для яе гібель сяброўкі стала сур’ёзнай стратай.

«Ведаю Нэлі як вельмі спагадлівага чалавека, яна заўсёды і ва ўсім імкнулася падтрымаць мяне і іншых людзей. Нас зь ёй аб’ядноўвала цікавасьць да музыкі, абедзьве калісьці скончылі музычныя вучэльні. Для мяне было шокам даведацца, што яна загінула, мне будзе яе неставаць», — сказала жанчына.

У амбасадзе Беларусі ў Ізраілі сказалі, што загінулая, відаць па ўсім, не была грамадзянкай Беларусі, аднак адзначылі, што ня могуць адназначна гэтага сьцьвярджаць: тэарэтычна, чалавек можа жыць у Ізраілі, ня стоячы на консульскім уліку, і дыпляматычнае прадстаўніцтва можа тады ня мець пра яго ніякіх зьвестак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG