Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвастрэньне палестына-ізраільскага канфлікту. Дзясяткі людзей загінулі. Пратэстоўцы падпалілі сынагогі


З сэктару Газа па Ізраілі выпусьцілі больш за 200 ракет
З сэктару Газа па Ізраілі выпусьцілі больш за 200 ракет

Уначы на 12 траўня ў Газа заявілі, што за два дні абстрэлаў загінулі ня менш за 30 палестынцаў, у тым ліку 10 дзяцей, больш як 200 параненыя. 7 ізраільцян загінулі і дзясяткі атрымалі раненьні ад сотняў ракет, якія выпусьцілі па Ізраілі радыкальныя групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад».

У ізраільскім горадзе Лод, дзе жыве амаль 80 тысяч чалавек, пасьля забойства араба пачаліся беспарадкі. Пратэстоўцы падпальвалі машыны, сынагогі, білі вітрыны. У горадзе ўвялі надзвычайнае становішча.

Выбух ізраільскай ракеты ў Сэктары Газа
Выбух ізраільскай ракеты ў Сэктары Газа

Сытуацыя ў рэгіёне абвастрылася пасьля рашэньня суду выселіць некалькі арабскіх семʼяў з раёну Ўсходняга Ерусаліму. 7 траўня пасьля вечаровай малітвы палестынцы пачалі закідваць паліцыянтаў камянямі, бутэлькамі і кавалкамі арматуры. Рашэньне суду адклалі, але супрацьстаяньне працягнулася. Палестыскі і ізраільскі бок абʼявілі пра вайсковыя апэрацыі.

Супрацьпаветраная абарона Ізраілю зьбівае запушчаныя з Сэктару Газа ракетах
Супрацьпаветраная абарона Ізраілю зьбівае запушчаныя з Сэктару Газа ракетах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG