Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Расея затрымлівае пастаўкі «Спутника V» у Македонію з палітычных прычын


Міністар здароўя Паўночнай Македоніі Вэнка Філіпчэ прышчапіўся вакцынай Sinopharm
Міністар здароўя Паўночнай Македоніі Вэнка Філіпчэ прышчапіўся вакцынай Sinopharm

Расея затрымлівае пастаўкі вакцыны «Спутника V» у Паўночную Македонію з палітычных прычын.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленых эўрапейскіх чыноўнікаў. Паводле іх зьвестак, затрымка паставак прэпарату зьвязаная з тым, што Паўночная Македонія стала адной з трох балканскіх краін, якія асудзілі перасьлед расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

У студзені ўлады Паўночнай Македоніі падпісалі дэклярацыю з асуджэньнем арышту Навальнага, а ў сакавіку выступілі ў падтрымку ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў за парушэньні правоў чалавека.

Адзін з чыноўнікаў ураду Паўночнай Македоніі паведаміў Bloomberg, што афіцыйна Расея заявіла, што затрымкі ў пастаўках зьвязаныя з вытворчасьцю вакцыны і высокім попытам на яе. Аднак высокапастаўлены дыплямат ЭЗ сьцьвярджае, што рашэньне наўпрост зьвязанае з падтрымкай Паўночнай Македоніяй дзеяньняў, якія сталі адказам на арышт Навальнага.

У Расейскім фондзе прамых інвэстыцый заявілі, што пастаўкі ў Паўночную Македонію ідуць у адпаведнасьці з кантрактам.

«Няма ніякай палітыкі, калі гаворка заходзіць аб супрацоўніцтве ў галіне вакцын. Здагадкі пра тое, што палітыка адыгрывае пэўную ролю ў пастаўках „Спутника V “, зусім ня слушныя», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Агулам Паўночная Македонія павінна атрымаць 200 тысяч доз вакцыны «Спутник V». Акрамя расейскага прэпарату Паўночная Македонія закупіла вакцыны ад Pfizer і кітайскай кампаніі Sinopharm.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG