Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія 34 дні Мінздароўя 32 разы паведамляла пра дзесяць сьмерцяў ад COVID-19 за суткі


Мінздароўя. Архіўнае фота
Мінздароўя. Архіўнае фота

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.214 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфэкцыяй. З бальніц выпісана 1.426 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелаПАН.

8 мая было зарэгістравана 1.369 хворых, 7-га — 1.354, 6-га — 1.219, 5-га — 1.138, 4-га — 697. Афіцыйны сутачны рэкорд захворваньня прыпаў на 12 сьнежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 368.888, памерлі 2.632 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 359.687. За апошнія 34 дні (з 6 красавіка) Міністэрства аховы здароўя 32 разы паведамляла пра 10 ахвяр наступстваў COVID-19. 12 і 26 красавіка, а таксама 3–5 красавіка загінулых пацыентаў з каранавіруснай інфэкцыяй было дзевяць.

За мінулыя суткі выканана 19.508 тэстаў на каранавірус (днём раней 18.895). З пачатку эпідэміі зроблена 5.996.492 тэсты.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першы кампанэнт вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 301 тысяч чалавек, больш за 178 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG