Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID у сьвеце: Індыя на мяжы катастрофы, у Эўропе ўводзяць пашпарты вакцынацыі


Паводле стану на 6 траўня, каранавірусам заразіліся больш як 156 мільёны жыхароў плянэты. Больш за 3,2 мільёна чалавек памерлі зь пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі звыш 133 мільёны пацыентаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 29 красавіка захварэлі больш як 364 тысячы чалавекі, памерлі — 2 592, а больш як 354 тысячы паправіліся і выпісаліся.

Незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў афіцыйную статыстыку ў Беларусі і лічаць, што колькасьць як хворых, гэтак і памерлых істотна заніжаная.

Адным сказам

  • Больш за 400 тысяч беларусаў запісаліся ў чаргу на прышчэпку ад COVID-19.
  • У Нямеччыне мінімум адной дозай вакцыны прышчэплены 25 451 513 чалавек, або 30,6% насельніцтва.
  • Амэрыканскія дасьледчыкі выявілі, што аднаразовая доза вакцыны Pfizer або Moderna была на 80 адсоткаў эфэктыўнаю ў прадухіленьні COVID-19, а пасьля другой дозы вакцыны эфэктыўнасьць вакцыны ўзрасла да 90 адсоткаў.
  • Эўракамісія (ЭК) прапанавала дазволіць уезд на тэрыторыю Эўразьвязу замежнікам, якія як мінімум за два тыдні да паездкі завяршылі вакцынацыю ад COVID-19 адным з ухваленых у ЭЗ прэпаратаў.
  • Толькі за мінулы тыдзень у Індыі было зарэгістравана 2 мільёна 600 тысяч новых выпадкаў хваробы, памерлі 23 800 чалавек.
  • Эўрапейскі Зьвяз запусьціць пашпарты вакцынацыі ад каранавірусу для турыстаў у другой палове чэрвеня, сказаў прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі падчас прэс-канфэрэнцыі зь міністрамі турызму G20.


Ці праўда, што заходнія краіны нічым не дапамаглі Беларусі ў змаганьні з пандэміяй каранавірусу?

«Апошнія ж мярзотнікі, гэтыя эўрапейцы і амэрыканцы — яны ж нам нічым не дапамаглі» — заявіў Аляксандар Лукашэнка, гаворачы пра сытуацыю з каранавірусам. Ці праўда, што заходнія краіны нічым не дапамаглі Беларусі ў змаганьні з пандэміяй каранавірусу?

Як паведаміла прадстаўніцтва Эўразьвязу, у рамках праекту «Салідарнасьць у імя здароўя», які фінансуецца Эўразьвязам, краінавы офіс Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі паставіў у Рэспубліканскі цэнтар арганізацыі мэдыцынскага рэагаваньня абсталяваньне на агульную суму 850 000 даляраў ЗША:

5 482 кіслародныя маскі з рэзэрвуарам для рэсьпіраторнай падтрымкі пры каранавіруснай пнэўманіі ў кіслародазалежных пацыентаў;

160 апаратаў для высокапаточнай назальнай оксігенатэрапіі для цяжкіх пацыентаў з COVID-19;

20 000 экспрэс-тэстаў для дыягностыкі COVID-19, якія распаўсюдзяць у раённыя шпіталі.

Дарэчы, намесьнік міністра здароўя Беларусі Барыс Андрасюк заявіў пра гэтую дапамогу, прафінансаваную ЭЗ:

«Ад імя Міністэрства аховы здароўя выказваю падзяку ЭЗ і САЗ за фінансавую падтрымку, гуманітарную дапамогу і дадатковыя пастаўкі сродкаў індывідуальнай засьцярогі. Гэтая дапамога ў наступныя дзень-два будзе разьмеркаваная і пастаўленая ў рэгіёны. Тыдзень таму мы абвясьцілі аб пачатку так званай трэцяй хвалі каранавірусу, так што сапраўды гэтая дапамога вельмі своечасовая».

  • Польшча накіравала ў Беларусь некалькі партыяў гуманітарнай дапамогі для барацьбы з пандэміяй каранавірусу. Другая партыя грузаў, якія везьлі 47 грузавікоў, складалася з масак, лекаў, тэстаў на каранавірус, сродкаў індывідуальнай засьцярогі, а таксама апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
  • Летась Злучаныя Штаты аказалі Беларусі фінансавую дапамогу на барацьбу з пандэміяй COVID-19 у памеры 1,7 мільёна даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG