Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску звольнілі яшчэ адну кіраўніцу мэдыцынскай установы, якая бараніла падначаленых ад рэпрэсій


Стаматаля за працай, ілюстрацыйнае фота.
Стаматаля за працай, ілюстрацыйнае фота.

5 траўня зьявілася паведамленьне пра звальненьне з пасады галоўнай доктаркі 10-й стаматалягічнай паліклінікі Менска Ірыны Вадзейкі.

Як адзначае тэлеграм-канал «Белыя халаты», прычына «палітычная»: паплацілася за тое, «адстойвала інтарэсы супрацоўнікаў, адмаўлялася ўчыняць рэпрэсіі і ціснуць на падначаленых».

Як сказалі крыніцы «Эўрарадыё», фармальна яе «панізілі» — пакінулі працаваць лекарам-стаматолягам. Да 25 траўня яна ў адпачынку і пакуль невядома, ці вернецца назад. Сёлета ў жніўні жанчына мусіла выйсьці на пэнсію.

Сама Ірына Вадзейка адмовілася штосьці казаць журналістам, запэўніўшы, што «мае пляны на будучыню».

Ірына Вадзейка — стаматолаг-тэрапэўт 1-й катэгорыі са шматгадовым стажам. Паводле «Белых халатаў», калегі адгукаюцца пра яе як чалавека з высокімі маральнымі прынцыпамі і пачуцьцём уласнай годнасьці. Таму супрацоўнікі былі за ёй як «за каменнай сьцяной».

Апошнім часам з мэдычных установаў праз выказваньне грамадзянскай пазыцыі звольненыя ці сышлі самі многія дасьведчаныя лекары. У іх ліку Мікіта Салавей, Максім Ачарэтні, Рустам Айзатулін ды іншыя.

А напярэдадані нібыта за абразу службовай асобы затрымалі вядомага хірурга Андрэя Любецкага. Ягоная сям'я ў прадчуваньні небясьпекі пакінула краіну раней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG