Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі па выніках першага кварталу дасягнуў 60 млрд рублёў


Мэталюргічны завод у Жлобіне, дзеля рэструктурызацыі доўгу якога урад Беларусі выпускаў дадатковыя каштоўныя паперы.

Дзяржаўны доўг у студзені–сакавіку павялічыўся на 1,5 млрд рублёў і на 1 красавіка склаў амаль 60 млрд рублёў, або 38% да ВУП. Вонкавы дзярждоўг перавысіў 18 млрд даляраў.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, за тры першыя месяцы гэтага году прыцягнутыя зьнешнія дзяржаўныя пазыкі эквівалентныя 171 млн даляраў: 122 млн — урад Расеі; 40 млн — МБРР; 8 млн — Экспартна-імпартны банк Кітая; 0,2 млн — ЭБРР і Паўночны інвэстыцыйны банк.

Пагашэньне вонкавага дзярждоўгу ў студзені–сакавіку склала 568 млн даляраў: 242 млн — ураду і банкам Расеі; 189 мільёнаў — банкам Кітая; 112 млн — ЭФСР; 22 млн — МБРР; 1,5 млн — ЭБРР; 0,5 млн — Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 красавіка склаў амаль 12 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку году практычна на 2 млрд рублёў, або адразу на 20%.

За студзень Мінфін прадаў валютных аблігацый на ўнутраным рынку больш, чым за ўвесь мінулы год. Паводле інфармацыі крыніцаў агенцтва БелаПАН, гэта зьвязана з рэструктурызацыяй валютнага доўгу Беларускага мэталюргічнага заводу, а каштоўныя паперы выкупленыя беларускімі банкамі.

Нацыянальны банк не выключае, што рэструктурызацыя крэдытнай запазычанасьці буйных прамысловых заводаў прывядзе да далейшага павелічэньня ўнутранага дзярждоўгу.

Плацяжы па дзярждоўгу Беларусі ў 2021 годзе ацэньваюцца на ўзроўні 8 млрд рублёў, у тым ліку пагашэнне — 5 млрд, абслугоўваньне — 3 млрд. Летась дзярждоўг павялічыўся на 13 млрд рублёў, або на 30%, і на 1 студзеня 2021-га склаў 57 млрд рублёў, або 37% да ВУП.

Урад Беларусі ў 2021-2025 гадах мае намер утрымліваць узровень дзярждоўгу ня большым за 40% да ВУП.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG