Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID: толькі 0,3% зробленых у сьвеце прышчэпак прыпадае на бедныя краіны


Станам на 30 красавіка, каранавірусам заразіліся каля 151 мільёна жыхароў плянэты. Больш за 3,1 мільёна чалавек памерлі зь пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі звыш 128 мільёнаў пацыентаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 29 красавіка захварэлі 357 233 чалавекі, памерлі — 2 532, а 347 554 паправіліся і выпісаліся.

Адным сказам:

  • У найбуйнейшым горадзе Індыі — Мумбаі — празь недахоп вакцыны зачыніліся на тры дні ўсе прышчэпачныя цэнтры.
  • У Віетнаме ўпершыню за апошнія 35 дзён зафіксаваныя выпадкі новага заражэньня каранавірусам.
  • У Нямеччыне зноў крыху зьнізіўся сярэдні прырост захворваньня за сем дзён — з 154,9 да 153,4 выпадка заражэньня на 100 тысяч чалавек.
  • У Японію даставілі першую партыю вакцыны амэрыканскай кампаніі Moderna, да гэтага часу ў краіне была сэртыфікавана толькі вакцына ад COVID-19, якая вырабляецца кампаніяй Pfizer.
  • З 1 мільярда прышчэпак ад каранавірусу, зробленых па ўсім сьвеце, толькі 0,3% прыпадае на бедныя краіны.
  • Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Pfizer упершыню экспартавала вырабленую ў ЗША вакцыну ад каранавірусу за мяжу, партыя прэпарату была дастаўленая ў Мэксыку.
  • Бразылія стала другой краінай сьвету, у якой колькасьць ахвяраў пандэміі перавысіла 400 тысяч чалавек.
  • У Партугаліі аслабляецца рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічаў у краіне амаль пяць з паловай месяцаў.
  • Амэрыканскі інтэрнэт-гігант Amazon заявіў, што з прычыны росту онлайн-гандлю праз пандэмію ў 1-м квартале 2021 году яго прыбытак павялічыўся ў тры разы ў параўнаньні з такім пэрыядам летась.
  • На сёньня ня менш за адну дозы вакцыны атрымалі 25,9% жыхароў Нямеччыны (21,5 млн чалавек), а абедьзве прышчэпкі зрабілі 7,5% насельніцтва (6,2 млн).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG