Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: у беларускіх турмах не выконваюцца мінімальныя санітарныя нормы, каранавірус выявілі ў раёне Эвэрэсту


Шпіталь у Тэгеране

Станам на 28 красавіка 2021 году колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 149,8 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,15 млн чалавек, ачунялі 127,3 млн.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 28 красавіка захварэлі 355 924 чалавекі, памерлі — 2522, паправіліся і выпісаліся 346 148.

На думку незалежных экспэртаў, афіцыйная статыстыка ў Беларусі, асабліва што да колькасьці сьмяротных выпадкаў, істотна заніжаная ў параўнаньні з рэальнай сытуацыяй.

Адным сказам

  • Вязьні беларускіх турмаў паведамляюць, што ў месцах зьняволеньня не выконваюцца мінімальныя санітарныя нормы, а людзі, якія трапляюць на суткі, масава хварэюць на каранавірус.
  • Эўразьвяз мае намер паставіць краінам «Усходняга партнэрства» каля 1 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу, аднак Беларусі ў гэтым сьпісе няма: Менск не вядзе перамовы.
  • Новыя варыянты вірусу распаўсюджваюцца тымі ж шляхамі, што і першапачатковы каранавірус SARS-Cov-2. Хутчэй за ўсё можна заразіцца, калі правесьці пэўны час у замкнёнай прасторы, дыхаючы тым жа паветрам, што і інфікаваны чалавек, — лічаць навукоўцы.
  • Нацыянальнае агенцтва санітарнага кантролю Бразыліі (Anvisa) адмовілася выдаць дазвол на імпарт у краіну расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V», адзначыўшы «ўласьцівую прэпарату рызыку» і «сур’ёзныя дэфэкты».
  • Каранавірус выявілі і ў раёне Эвэрэсту — у аднаго з эўрапейскіх альпіністаў і мясцовага правадніка.

Што трэба рабіць, каб не заразіцца новымі варыянтамі каранавірусу


Газэта The New York Times апытала экспэртаў аб тым, як сябе паводзіць ва ўмовах распаўсюджваньня новых, больш заразных варыянтаў каранавірусу.

Тыя ж рэчы, якія абаранялі нас ад зыходнага штаму, павінны дапамагчы абараніць і ад новых варыянтаў, хоць, магчыма, трэба стражэй ставіцца да захадаў бясьпекі.

Трэба надзець двух- або трохслаёвую маску. Не праводзіць час у памяшканьні зь людзьмі, якія не належаць да вашай сям’і. Трэба пазьбягаць натоўпаў і трымацца на адлегласьці ад іншых людзей. Часта мыць рукі і не дакранацца да твару.

Лекары асабліва зьвяртаюць увагу на маскі. Яны павінны быць вельмі якасныя. Калі магчыма, замест маскі трэба насіць рэсьпіратар узроўню абароны N95, FFP2, або і яшчэ лепшы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG