Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што Лукашэнка хоча памяняць у Канстытуцыі? Меркаваньне экспэрта


Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі

Ці стаў палітычны рэжым у Беларусі вайсковым? Якія зьмены плянуецца ўнесьці ў Канстытуцыю? У чым сэнс плянаванага дэкрэту аб Радзе бясьпекі? Ці сыдзе Лукашэнка з пасады кіраўніка краіны?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае Андрэй Елісееў, дырэктар у пытаньнях дасьледаваньняў цэнтру Eurasian States in Transition, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security).

Елісееў

  • Палітычны рэжым у Беларусі можна трактаваць як пэрсаналісцкі вайсковы рэжым, гэта тыповы султанісцкі рэжым
  • Адзін з галоўных кірункаў зьмены Канстытуцыі — наданьне Ўсебеларускаму народнаму сходу (УНС) канстытуцыйнага статусу, наданьне Лукашэнку дадатковага статусу старшыні прэзыдыюму УНС
  • Таксама могуць быць зьмены ва ўзроставым цэнзе, а таксама можа быць павялічаны тэрмін прэзыдэнцтва з пэрспэктывай спадкаемства пад малодшага сына
  • І трэцяя зьмена, якая можа адбыцца, — гэта скасаваньне прамых прэзыдэнцкіх выбараў, абраньне прэзыдэнта парлямэнтам ці УНС
Андрэй Елісееў
Андрэй Елісееў
  • Рэжым застаецца пэрсаналісцкім, ён ня робіцца калегіяльным, хунтай, Лукашэнка па-ранейшаму кіруе аднаасобна
  • Але вельмі істотна вырасла роля сілавога кампанэнта
  • Калі я кажу пра вайсковы характар рэжыму, я маю на ўвазе ня толькі прадстаўнікоў войска, але наагул сілавікоў, людзей зь сілавым бэкграўндам — гэта і КДБ, і МУС
  • У нядаўняй нарадзе ў Лукашэнкі, дзе абмяркоўвалася закрыцьцё дыпляматычных прадстаўніцтваў, удзельнічалі не адно дыпляматы, а генэралітэт
  • Нават рашэньні, якія наўпрост не зьвязаныя з аховай правапарадку, прымаюцца з удзелам людзей зь сілавым «профілем»
  • Лукашэнка ня хоча цалкам паліць масты з Захадам і з Украінай, гэта трэба яму дзеля ўзаемадзеяньня з Крамлём, яму трэба як-небудзь нармалізаваць адносіны з Захадам
  • Султанізм — гэта адзін зь відаў рэжымаў у тыпалёгіі палітолягаў Хуана Лінца і Альфрэда Стэпана
  • У адрозьненьне ад таталітарызму, у султанісцкіх рэжымах няма вызначанай ідэалёгіі
  • У адрозьненьне ад іншых відаў аўтарытарызму, пры султанізьме зусім мізэрная роля інстытутаў, і Беларусь — прыклад такога рэжыму
  • Таксама асаблівасьць султанізму — гэта тэндэнцыя да дынастычнай спадкаемнасьці, імкненьне кіраўніка перадаць уладу сваім сваякам, найперш сынам
  • Дэкрэт аб паўнамоцтвах Рады бясьпекі — гэта не мэханізм плянавага транзыту, гэта інструмэнт запалохваньня мажлівых удзельнікаў змовы супраць Лукашэнкі
  • Лукашэнка можа застацца на пасадзе старшыні УНС ці Рады бясьпекі і аддаць прэзыдэнцкую пасаду нейкаму рэгенту
  • Заява старшыні канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча, што Беларусь застанецца прэзыдэнцкай рэспублікай, не супярэчыць гэтай схеме

Што вядома пра пляны зьмяніць Канстытуцыю

  • Шэраг паўнамоцтваў прэзыдэнта прапануецца замацаваць за ўрадам, заявіў 28 красавіка на пасяджэньні канстытуцыйнай камісіі яе кіраўнік, старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч
  • Мінулы 25-гадовы пэрыяд пацьвердзіў эфэктыўнасьць, абгрунтаванасьць і мэтазгоднасьць функцыянаваньня інстытуту прэзыдэнцтва, і сёньня няма абʼектыўнай неабходнасьці мяняць форму кіраваньня ў Беларусі на парлямэнцкую або парлямэнцка-прэзыдэнцкую, — сказаў Міклашэвіч
  • 24 красавіка Лукашэнка заявіў, што падпіша дэкрэт, па якім улада ў Беларусі пяройдзе да Рады бясьпекі ў «экстранай сытуацыі»
  • Рэзалюцыя шостага Ўсебеларускага народнага сходу, які прайшоў у лютым сёлета, утрымлівае заклік да прызнаньня УНС «вышэйшай формай народнага прадстаўніцтва з заканадаўчым замацаваньнем яго асаблівага прававога статусу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG