Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чаканьні суду Паўла Севярынца перавялі ў магілёўскую турму


Павал Севярынец, архіўнае фота

Палітзьняволены Павал Севярынец пераведены ў магілёўскую турму № 4, дзе будзе чакаць суду. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Севярынец.

Раней стала вядома, што разам зь ім у Магілёўскім абласным судзе будуць судзіць актывістаў Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Дзьмітрыя Казлова, Ірыну Шчасную. Паводле наяўных зьвестак, яны ўжо ў абласным цэнтры.

Дата пачатку разгляду справы яшчэ не прызначаная.

Да таго ў Магілёве асудзілі берасьцейскіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна — абодва пакараныя 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, а таксама мусяць сплаціць па 750 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды «зьняважанаму» амапаўцу Віталю Аўтушэнку.

Чаму менавіта Магілёў абраны месцам для працэсаў, асабліва з улікам таго, што ўсе падсудныя іншагародныя — не ўдакладняецца. Аднак, як лічаць сваякі фігурантаў, збольшага дзеля таго, каб ускладніць перасоўваньне родным, праваабаронцам і журналістам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG