Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцаў апыталі, як яны ацэньваюць дыялёг з уладамі. Амаль 70% незадаволеныя


Магілёўскія прадпрымальнікі на перамовах з уладамі, архіўнае фота
Магілёўскія прадпрымальнікі на перамовах з уладамі, архіўнае фота

Звыш 66% суб’ектаў гаспадараньня не задаволеныя дыялёгам бізнэсу і ўлады.

Такія вынікі апытаньня «Індэкс дзелавога аптымізму» абнародаваў старшыня вышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Андрэй Капыток.

Анкеты былі накіраваныя 75 тысячам суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, адказы прыйшлі ад 21 тысячы, перадае БелаПАН.

Як паведаміў Андрэй Капыток, на пытаньне «Ці задаволеныя вы станам дыялёгу бізнэсу і ўлады?» — толькі 17% адказалі сьцьвярджальна, 15% не змаглі вызначыцца, а 66,7% не задаволеныя.

Таксама задавалі пытаньне пра ступень важнасьці ўказу № 143 аб падтрымцы прадпрымальніцтва ў пэрыяд пандэміі. Прыкладна 7% адказалі, што ўрад стварыў спрыяльныя ўмовы; пра тое, што ўказ не працуе, заявілі 38,3% апытаных; 31,9% пра існаваньне дакумэнту дазналіся ўпершыню.

Андрэй Капыток адзначыў, што ўказ № 143 адыграў сваю ролю ў падтрымцы прадпрымальніцтва, аднак апытаньне паказала, што далёка ня ўсе гэта адчулі.

«Адсутнасьць дыялёгу ўлады і бізнэсу засмучае. Трэба задумацца, як на месцах, у рэгіёнах, у саміх прадпрымальнікаў выклікаць ініцыятыву да працэсу абмеркаваньня сваіх праблемаў. Лічба апытаньня пацьвярджае слабую ўцягнутасьць бізнэсу ў гэты дыялёг», — падсумаваў Андрэй Капыток.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG