Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкам горадзенскага «Азоту» зьвярнуўся да нямецкіх партнэраў прадпрыемства з прычыны парушэньня правоў рабочых


Звольненыя з «Гродна Азоту» рабочыя не дамагліся станоўчага рашэньня суду аб сваім аднаўленьні на працы.

Ліст накіравалі начальніцы аддзелу карпаратыўных камунікацый кампаніі Helm AG Сафі Ольдэнбург.

Страйкам горадзенскага прадпрыемства «Азот» накіраваў ліст у Гамбург у штаб-кватэру кампаніі Helm AG, якая зьяўляецца партнэрам «Азоту». У лісьце — дэталёвае тлумачэньне становішча на прадпрыемстве, піша тэлеграм-канал страйкаму.

Адзін з самых маштабных пакупнікоў прадукцыі «Гродна Азоту» атрымаў апавяшчэньні пра ўсе факты парушэньняў правоў працоўных у Беларусі. Немцам нагадалі і аб магчымым аднаўленьні санкцый ЗША ў канцы красавіка.

Кіраўніцтву Helm прапанавалі правесьці сустрэчу і перамовы дзеля больш падрабязнага тлумачэньня пазыцыі работнікаў прадпрыемства і вызначэньня далейшых дзеяньняў з боку кампаніі ў дачыненьні «Гродна Азот».

Раней страйкам «Беларуськалію» заклікаў нарвэскую кампанію Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».

У студзені Yara International заявіла, што трымаецца ўнівэрсальнага парадку дня ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на страйк, і падтрымлівае вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ў асуджэньні парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Яна выказала спадзяваньне, што «Беларуськалій» будзе паважаць правы работнікаў і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўнай палітыкі.

Кіраўніцтва «Беларуськалію» заявіла, што гатова працягваць узаемадзеяньне з Yara International, зьняць дысцыплінарныя спагнаньні з работнікаў, а звольненых раней — прыняць назад.

У адказ страйкам «Беларуськалію» заявіў, што аднаўленьне кантрактаў магчымае толькі ў выпадку выкананьня ранейшых патрабаваньняў:

  • спыненьне перасьледу за грамадзянскую пазыцыю,
  • вызваленьне палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў,
  • пачатак крымінальных спраў у дачыненьні да сілавікоў,
  • прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай да адказнасьці за фальсыфікацыю выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG