Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка стварае партыю, Алексіевіч піша кнігу пра Беларусь. Галоўнае за 8 красавіка


Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман уручае дыплём праведнікаў народаў сьвету, Менск, 8 красавіка 2021 г.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман уручае дыплём праведнікаў народаў сьвету, Менск, 8 красавіка 2021 г.

Найважнейшае за 8 красавіка.

Апазыцыйны палітык Павал Латушка вырашыў стварыць партыю, каб змагацца за парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку.

У Беларусі зьявіліся 5 новых палітвязьняў.

У Беларусі працягваліся суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду.

Нашчадкі Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай атрымалі ад пасла Ізраілю мэдалі за чын продкаў, якія ў час нацысцкай акупацыі ратавалі габрэяў ад зьнішчэньня.

Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Часопісаў ARCHE, «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» ня будзе ў падпісных каталёгах на другое паўгодзьдзе 2021-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG