Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» адмовілася распаўсюджваць недзяржаўныя часопісы ARCHE і «Наша гісторыя». Але ёсьць альтэрнатыва


Часопіс «Наша гісторыя».

Часопісаў ARCHE, «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» ня будзе ў падпісных каталёгах на другое паўгодзьдзе 2021-га.

Галоўны рэдактар часопісу ARCHE Валер Булгакаў паведаміў, што з другога паўгодзьдзя ня будзе падпіскі праз «Белпошту», бо так прадпрыемства вырашыла ў аднабаковым парадку. Летась выданьне забаранілі прадаваць праз кіёскі «Белсаюздруку».

Гэтаксама «Белпошта» даслала ліст выдаўцам часопісаў «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» пра тое, што разрывае дамову ад ліпеня. У сакавіку ад рэалізацыі гэтай друкаванай прадукцыі адмовіўся іншы дзяржаўны манапаліст, «Белсаюздрук», а таксама кнігарні дзяржаўнай «Белкнігі».


У сувязі з гэтым выдаўцы «Нашай гісторыі» заявілі пра запуск уласнай сыстэмы падпіскі. Падобная схема дзейнічала ў 2006–2008 гадах, калі выкінулі з кіёскаў і падпіскі газэту «Наша ніва».

Каб атрымліваць часопісы, пачынаючы з № 7 (ад ліпеня), трэба па спасылцы запоўніць гугл-анкету з кантактнымі зьвесткамі. На гэтым этапе нічога аплочваць ня трэба — зьвесткі патрэбны для разьліку накладаў.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на другое паўгодзьдзе ці на любы месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG