Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менчука знайшлі наркотыкаў больш як на мільён даляраў


Частка знойдзеных наркотыкаў

У Менску 5 красавіка затрымалі 31-гадовага мужчыну, у якога знайшлі розных наркотыкаў на больш як мільён даляраў, паведаміў Сьледчы камітэт. Паводле сьледчых, ён збываў наркотыкі для інтэрнэт-крамы.

На наступны дзень затрымалі яшчэ 4 жанчын і 3 мужчын у веку ад 19 да 33 гадоў — іх падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў.

Як вынікае з паведамленьня, пачалася гісторыя з затрыманьня ў лютым двух 17-гадовых хлопцаў. Яны цягам чатырох месяцаў прадавалі наркотыкі праз інтэрнэт і самі рабілі закладкі, лічаць сьледчыя.

Што знайшлі ў збытчыка

  • сама меней 15 кг мэфэдрону
  • ня менш за 5 кг амфэтаміну
  • сама меней 13 000 таблетак з MDMA
  • ня менш за 5 кг гашышу
  • ня менш за 300 г какаіну
  • ня менш за 15 г марыхуаны

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG