Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаванаму па «справе палякаў» Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачаньне. Яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў турмы


Анджэй Пачобут

Арыштаванаму журналісту і актывісту неафіцыйнага Саюзу палякаў Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачаньне

Як паведамляе Белсат, Пачобута абвінавачваюць паводле артыкулаў КК, якія прадугледжваюць адказнасьць за «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варажнечы» і «рэабілітацыю нацызму». Яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня.

  • 23 сакавіка ў Горадні затрымалі старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс.
  • 24 сакавіка Анжаліку Борыс асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне ў Горадні традыцыйнага сьвята Казюкі.
  • 25 сакавіка затрымалі сябраў незарэгістраванага СПБ Анджэя Пачобута (Горадня), Ірэну Бярнацкую (Ліда), Марыю Цішкоўскую (Ваўкавыск).
  • Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу «за распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы» (частка 3 артыкула 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых асобаў. Борыс, Пачобут, Бярнацкая, Цішкоўская цяпер на «Валадарцы» ў якасьці падазраваных.
  • 29 сакавіка стала вядома, што Смаргонская пракуратура запытвае сьпісы студэнтаў і выкладчыкаў курсаў польскай мовы. Запыт датаваны 25 сакавіка. Прыватныя школы польскай мовы паведамляюць, што праверкі ў іх ідуць па ўсёй Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG