Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія выдварыла двух расейскіх дыпляматаў на тле абвінавачаньня ў шпіянажы


Будынак Міністэрства замежных спраў у Маскве

Італія абвясьціла пэрсонамі нон грата двух расейскіх дыпляматаў на фоне скандалу вакол шпіянажу.

«Мы перадалі расейскаму амбасадару рашучы пратэст італьянскага ўраду і праінфармавалі яго аб неадкладнай высылцы з краіны дзьвюх расейскіх афіцыйных асобаў, датычных да гэтай сур’ёзнай справы», — паведаміў кіраўнік МЗС Італіі Люіджы ды Маё ў сваім Твітэры 31 сакавіка.

Раней італьянская паліцыя паведаміла пра затрыманьне ў Рыме старшага афіцэра ВМС Італіі і вайсковага супрацоўніка расейскай амбасады ў Рыме на аснове падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі. Абодвух падазраваных схапілі напярэдадні ўвечары падчас тайнай сустрэчы, калі італьянец перадаваў ім сакрэтныя дакумэнты ў абмен на грашовае ўзнагароджаньне.

Італьянскія СМІ, спасылаючыся на крыніцы ў сьледчых органах, паведамілі, што затрыманы расеец займаўся зборам сакрэтнай інфармацыі ня толькі ў Італіі, але і пра NATO ў цэлым. Пазьней у расейскай амбасадзе ў Рыме пацьвердзілі факт затрыманьня супрацоўніка апарату вайсковага аташэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG