Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве каля амбасады Беларусі ўчора затрымалі дзевяць чалавек


Увечары 28 сакавіка ў Маскве каля амбасады Беларусі затрымалі дзевяць чалавек, якія сабраліся на сустрэчу суграмадзян.

Пра гэта паведамляе сайт «ОВД-Инфо», спасылаючыся на інфармацыю ад адной затрыманай.

Што стала падставай для затрыманьняў — невядома. Сярод затрыманых ёсьць адзін непаўналетні. Паліцыя пакуль не паведаміла затрыманым, якое парушэньне ім ставяць у віну.

Сайт «ОВД-Инфо» таксама паведамляе, што ў Пецярбургу на выхадзе са спэцпрыёмніку затрымалі грамадзянку Беларусі Жанну Галееву, якая выйшла пасьля пяці дзён арышту за свой удзел у відэароліку.

Тое самае адбылося з грамадзянінам Беларусі Паўлам Штанько. У спэцпрыёмніку Штанько адбываў арышт за запіс таго самага відэазвароту да суайчыньнікаў, што і Галеева.

Разам з Паўлам Штанько і Жаннай Галеевай 25 сакавіка суд прызначыў арышты іншым удзельнікам відэазвароту: Уладзімеру Драгуну, Ягору Мякіньнікаву і Юліі Штанько.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG