Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу абвясьціў галадоўку беларускі актывіст, якога арыштавалі на 9 сутак


Жаночы марш у Санкт-Пецярбургу ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, 10 кастрычніка 2020

Раённы суд у Санкт-Пецярбургу на 9 сутак арыштаваў аднаго з арганізатараў беларускага зямляцтва Ўладзімера Драгуна за акцыю ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, удзелу ў якой ён ня браў. У знак пратэсту актывіст абвясьціў галадоўку.

Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Беларусы Санкт-Пецярбурга».

Уладзімера Драгуна абвінавацілі ў арганізацыі або правядзеньні публічнага мерапрыемства без падачы паведамленьня (частка 2 артыкула 20.2 КаАП РФ).

Разам з Драгуном 23 сакавіка затрымалі яшчэ чатырох беларускіх актывістаў. Паліцыя прыцягнула іх да адказнасьці за запіс відэароліка 24 студзеня. «МбХ медиа» паказвала, што ў той дзень удзельнікі акцыі запісвалі песьню «Падводная лодка» гурту NRM, паміж куплетамі Юлія Штанько сказала фразу «Свабоду Навальнаму!».

У выніку напярэдадні суд арыштаваў Юлію Штанько на сем сутак, Паўла Штанько — на пяць сутак, Жанну Галееву — на пяць сутак, Ягора Мякіньнікава — на двое сутак. Мякіньнікава вызвалілі адразу ў залі суду, бо гэты час ён правёў у аддзеле паліцыі.

Уладзімер Драгун праз свайго знаёмага Алега Максакава, які зьвязаўся з затрыманым, перадаў, што ў мітынгу ён ня ўдзельнічаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG