Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты футбаліст Анры выйшаў са сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках на знак пратэсту


Цьеры Анры

Былы бамбардзір зборнай Францыі па футболе Т'еры Анры абвясьціў аб рашэньні часова выйсьці з усіх сацыяльных сетак — да таго часу, пакуль мэнэджмэнт гэтых сетак не абвесьціць рашучую барацьбу супраць расізму і цкаваньня.

Як паведамляе францускае агенцтва AFP, Анры стаў першым з сусьветных знакамітасьцяў, які абвясьціў пра такую акцыю пратэсту.

Амэрыканскі тэлеканал CNN, камэнтуючы гэтую навіну, выказаў здагадку, што сьледам за Анры гэта могуць зрабіць і іншыя футбалісты.

Т'еры Анры зьвярнуўся да сваіх фаловераў у Твітэры, Фэйсбуку і Інстаграме — гэта каля 15 мільёнаў карыстальнікаў — з аб’явай, што з раніцы суботы, 27 сакавіка, спыняе актыўнасьць у сацсетках.

Анры — чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА і чэмпіянатаў Францыі, Англіі і Гішпаніі. Ён выступаў на пазыцыях нападніка і крайняга паўабаронцы ў клюбах «Манака», «Ювэнтус», лёнданскім «Арсэнале», у «Барсэлёне» і ў «Нью-Ёрк Рэд Булз».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG