Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыштыяну Раналду першым у сьвеце набраў 500 мільёнаў падпісчыкаў у сацсетках


Крыштыяну Раналду
Крыштыяну Раналду

Партугальскі футбаліст Крыштыяну Раналду стаў першым чалавекам, які здолеў набраць 500 мільёнаў падпісчыкаў у сацыяльных сетках. У яго 261 мільён пасьлядоўнікаў у Instagram, 148 мільёнаў у Facebook і 91 мільён у Twitter.

36-гадовы партугалец гуляе нападнікам у італьянскім клюбе «Ювэнтус». Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у партугальскім «Спортынгу», затым перайшоў у ангельскі «Манчэстар Юнайтэд», пазьней — у гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Раналду — чэмпіён Эўропы, пяціразовы пераможца Лігі нацый і пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча». Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў усіх часоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG