Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава
Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава

Блякаваны Бангалор. Кропкавыя затрыманьні. Выбарачныя праверкі тэлефонаў. Што адбывалася ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў

Што адбываецца ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Дасылайце нам фота і відэа падзей, сьведкам якіх вы сталі, на @SvabodaBelarus_Bot.

13:35 27.3.2021

Затрыманьні каля Акадэміі навук

13:19 27.3.2021

Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным артыкулам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»

Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску пачало крымінальную справу па факце заклікаў тэлеграм-каналаў да «несанкцыянаванай акцыі». Крымінальную вытворчасьць пачалі па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

«Сьледчы камітэт папярэджвае, што асобы, якія паддадуцца названым заклікам і прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

12:42 27.3.2021

Затрыманьні і праверкі каля «Пушкінскай»

Каля станцыі мэтро «Пушкінская» пачаліся затрыманьні, у асноўным затрымліваюць маладых людзей. Таксама выбарачна спыняюць і глядзяць мабільныя тэлефоны, паведамілі «Белсату» чытачы.

11:40 27.3.2021

Менск. Калёна тэхнікі сілавікоў на Партызанскім праспэкце

І на плошчы Якуба Коласа

11:37 27.3.2021

У Магілёве невядомыя размалявалі белымі і чырвонымі палосамі лесапарк

Здарылася гэта ў Пячэрскім лесапарку, на ўскрайку пасёлку, які ў Магілёве называюць «Дачным». Мясцовыя жыхары паведамілі, што ранкам на бярозах убачылі палосы, нанесеныя фарбай у выглядзе бел-чырвона-белага сьцяга. Падобныя графіці зьявіліся і ў самім пасёлку.

Зьехалася шмат міліцыянтаў, якія фіксуюць намаляванае.

09:55 27.3.2021

Салігорск. Ператрус у Батуева

У салігорскага актывіста Паўла Батуева праводзяць ператрус, напісаў ён у фэйсбуку. Яго затрымлівалі 25 сакавіка, увесь дзень трымалі ў пастарунку, але тады пад вечар адпусьцілі.

09:34 27.3.2021

З самай раніцы над менскім «Каскадам» залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

XS
SM
MD
LG